Сябра Свабоднага прафсаюзу Анатоля Каханчыка затрымалі 9 лютага і 11 лютага ў Полацку асудзілі за бела-чырвона-белыя палосы на ягонай хаце ў вёсцы Алёшча.
Пра гэта паведаміў старшыня Свабоднага прафсаюзу Беларускага Мікола Шарах.
Хату Анатоля Каханчыка добра відаць з чыгункі. Станцыя Алёшча месьціцца за 30 км ад Полацку. Гэта апошняя станцыя перад расейскай мяжой.