Гэта зьвязана ў тым ліку з прыбыцьцём у Менск вялікай колькасьці дэлегатаў.
«Асноўная задача супрацоўнікаў міліцыі ў гэтыя дні — папярэдзіць правапарушэньні, растлумачыць правілы паводзінаў і меры адказнасьці. Праваахоўнікі не дапусьцяць несанкцыянаваных акцый на фоне важнага грамадзка-палітычнага мерапрыемства», — гаворыцца ў паведамленьні на сайце МУС Беларусі.
У ведамстве заявілі, што «правапарадак будзе забясьпечаны, супрацьпраўныя дзеяньні спыненыя, а кожнаму такому факту дадзеная прававая ацэнка».
Раней у тэлеграм-каналах зьявіліся заклікі адказаць на «неканстытуцыйны сход» акцыямі пратэсту.
Тым часам, экс-сілавік а прадстаўнік ініцыятывы «Беларускі народны трыбунал» Ігар Макар выступіў з публічным заклікам адмовіцца ад акцыяў 11-12 лютага. Ён паведаміў са спасылкай на ананімныя крыніцы, што ў гэтыя дні ў сталіцу сьцягнуць вялікую колькасьць сілавікоў — большую, чым магчымая колькасьць пратэстоўцаў.