Гэтыя пытаньні ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць Валерыя Касьцюгова, галоўная рэдактарка інтэрнэт-выданьня «Наше мнение», Зьміцер Панкавец, намесьнік рэдактара газэты «Наша Ніва» і Іван Вядзенін, ІТ-прадпрымальнік.
Панкавец
- Выдатна бачна, што адной самаахвярнасьці народу для перамогі недастаткова
- У першыя жнівеньскія дні Расея спрабавала гуляць у нэўтральнасьць, менавіта тады перамога была магчымая
- Пасьля 17 жніўня, калі Лукашэнка паразмаўляў з Пуціным, усё пачало мяняцца
- Я не ўяўляю, каб Масква зараз села размаўляць з камандай Ціханоўскай
- Відавочна, што за людзі фармуюць зьнешнепалітычны парадак дня каманды Ціханоўскай
- Для Масквы і Латушка — гэта беларускі нацыяналіст
- Змагацца зь беларускай уладай — гэта як гуляць у футбол з «Баварыяй». 9 разоў з 10 ты прайграеш, адзін раз можаш выйграць, бо надзвычай спрыяльна сышліся зоркі
Касьцюгова
- Падтрымка Крамля мела вырашальнае значэньне ў жнівеньскія дні, найперш для сілавікоў і для намэнклятуры
- Калі б Расея і сілавікі разумелі, якая будучыня іх чакае ў выпадку пераменаў у Беларусі, то і іх пазыцыі маглі б памяняцца
- Новыя гульцы на беларускай палітычнай сцэне зыходзілі зь бізнэс-лёгікі
- У палітычным полі нашага кшталту гэта гарантыя турмы: калі ты зарабляеш грошы і калі ты эфэктыўны, ты туды трапляеш
- Правілы палёў бізнэсу і палітыкі розныя паўсюль, нават там, дзе правілы палітычнага поля не такія людажэрныя, як у Беларусі
- Ніякіх плянаў рэвалюцыяў не было ні ва Ўкраіне, ні ў Армэніі, ні ў Кіргізстане
- Падчас рэвалюцыяў у Армэніі і Кіргізстане Расея ўстрымалася ад умяшаньня, там рэвалюцыянэры далі Расеі пераканаўчыя гарантыі захаваньня яе інтарэсаў
Вядзенін
- Калі нейкія палітыкі хацелі зьмяніць Лукашэнку, ім трэба было мець плян
- Бабарыка казаў, што 80% галасоў немагчыма сфальсыфікаваць. У прынцыпе, так яно і аказалася.
- Але далей нічога ж не адбылося, яго пасадзілі, а народ яго ня вызваліў
- NEXTA ня ўзьняў хвалю, але ён аказаўся на хвалі
- Масква ня мае справы зь Ціханоўскай, таму што Сьвятлана нічога не кантралюе. Што яна можа гарантаваць Маскве?
- Масква паставіла на пераможцу. Калі аналітыкі сказалі Крамлю, што пратэсты пайшлі на спад, Крэмль паставіў на Лукашэнку
- Былі два пікі народнага незадавальненьня: першы — адразу пасьля выбараў, калі народ зразумеў, што яго падманулі, і другі — калі людзі жахнуліся гвалтам сілавікоў
- Калі б лідэры разумелі гэтыя моманты, яны маглі б рабіць крокі, якія ўмацоўвалі б гэтыя пікі, і гэта магло б даць вынік
- Плянамерная зачыстка арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці робіцца для таго, каб у наступным сэзоне ніякіх эксцэсаў не было