Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менчуку падчас затрыманьня зламалі нагу, а пасьля рэабілітацыі прысудзілі буйны штраф


Падчас Маршу народаўладзьдзя, 8 лістапада 2020
Падчас Маршу народаўладзьдзя, 8 лістапада 2020

«Марш народаўладзьдзя» скончыўся для менчука ў менскай лякарні хуткай дапамогі. Пасля трох месяцаў рэабілітацыі маладога чалавека аштрафавалі на 870 рублёў.

24-гадовага Ўладзімера Казлоўскага затрымалі 8 лістапада ў Траецкім прадмесьці, хоць у пратаколе сказана, што «рухаўся ў групе грамадзянаў па вуліцы Багдановіча», паведамляе «Вясна».

Падчас налёту сілавікоў ён атрымаў сур’ёзныя пашкоджаньні: чэрапна-мазгавую траўму, пералом нагі і рэбра. Яго даставілі ў шпіталь, дзе правёў наступны месяц, а рэабілітацыя пасьля апэрацыі доўжыцца вось ужо 3 месяцы. У сувязі з траўмамі Уладзімер ня змог зьявіцца ў суд. Адвакатка заявіла, што з пратаколам падабароннаму азнаёміцца не далі.

Справай Казлоўскага займаецца суд Ленінскага раёна Менска. Ад моманту затрыманьня яго судзілі двойчы. Пра першы працэс 5 студзеня фігуранта нават не апавясьцілі: СМС з датай суду прыйшло на наступны дзень. Справу тады разглядала Анастасія Ачалава, якая прызнала Ўладзімера вінаватым паводле арт. 23.34 КаАП і асудзіла на 15 сутак. Пасьля абскарджаньня Менскі гарадзкі суд адмяніў ранейшае рашэньне.

8 лютага справу разглядала судзьдзя Тацяна Шоцік, патрабуючы ад адвакаткі толькі «паказаньняў па сутнасьці». Яе цікавіла, ці выкрыкаваў Уладзімер лёзунгі 8 лістапада, пры гэтым на траўмы пасьля зьбіцьця сілавікамі не зьвяртала аніякай ўвагі.

Пасьля кароткага паседжаньня судзьдзя аштрафавала Ўладзімера Казлоўскага на 870 рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG