Перад удзельнікамі акцыі ў Варшаве выступіў дыплямат, кіраўнік Нацыянальнага антыкрызіснага кіраўніцтва Павал Латушка.
«Мы ідзем шырокай дарогаю да нашай свабоды, да свабоды вольнай Беларусі. Новай Беларусі. І як бы нам ні было цяжка ў гэтыя хвіліны, гэтыя месяцы. Ужо, на жаль, месяцы. Мы ведаем, што мы ідзем з вамі разам. Разам ідзем да дабра, да сьветлай будучыні...
Незалежна ад таго, у якой краіне мы знаходзімся, мы, беларусы, аб’яднаныя. Мы аб’яднаныя ў жаданьні жыць у новай вольнай краіне. У гэты дзень мы павінны ўспомніць і ўзгадаць усіх тых, хто знаходзіцца за кратамі, каго катуе рэжым, катуе штодня. У гэтую хвіліну, у гэтае імгненьне хтосьці зноў арыштаваны і хтосьці знаходзіцца за кратамі, хтосьці цярпіць. Але ён цярпіць і разумее, што мы зь імі», — сказаў Павал Латушка.