Абмяркоўваюць эканамісты: Алесь Аляхновіч, дарадца Сьвятланы Ціханоўскай у пытаньнях эканомікі, віцэ-прэзыдэнт дасьледчага цэнтру CASE-Belarus, і Зьміцер Крук, старшы навуковы супрацоўнік цэнтру BEROC.
Аляхновіч
- Чутак пра пляны продажу беларускіх прадпрыемстваў было шмат і 5, і 10 гадоў таму
- Калі не лічыць «Белтрансгазу», Лукашэнка не прадаў буйныя прадпрыемствы расейцам
- Я не лічу верагодным продаж расейцам названых прадпрыемстваў — «Беларуськалію», «Гродна Азоту», БМЗ, «Нафтану»
- Гэта страта кантролю, гэта пэрспэктыва бунту
- Думаю, што супрацоўнікі «Беларуськалію» паставяцца адмоўна да продажу іх прадпрыемства расейцам
- Для іх гэта будзе шок
- У Нацбанку цяпер 7,2 мільярда даляраў ЗВР. Але зь іх толькі 2,7 мільярда — у валюце
- Беларусь павінна патраціць на абслугоўваньне зьнешняга доўгу 3,3 мільярда даляраў
- Гэта менш, чым ліквідная частка ЗВР
- Ёсьць яшчэ доўг дзяржаўных прадпрыемстваў, які большы, чым дзяржаўны доўг
- Прыклад — БМЗ. Ён павінен выплаціць у лютым сёлета доўг — 1,4 мільярда даляраў
- Гэта міжнародны крэдыт, улады зьбіраюць грошы з камэрцыйных банкаў
- Бязь зьнешніх уліваньняў могуць пачацца вялікія праблемы ў дзяржпрадпрыемстваў, а потым і ў бюджэту
- Я не скажу, што санкцыі ЗША адносна пакупнікоў беларускіх актываў абавязкова будуць, але гэта магчыма, гэта імаверна
- Санкцыі супраць будаўніцтва «Паўночнага патоку — 2» паказваюць, што калі Амэрыцы нешта вельмі трэба, яна гэта робіць
- Амэрыканцы фактычна заблякавалі любыя заходнія інвэстыцыі ў «Паўночны паток — 2»
- Няправільна казаць пра санкцыі толькі супраць расейскага бізнэсу, калі ён захоча купляць беларускія актывы, трэба казаць пра санкцыі супраць любога бізнэсу, які будзе спрабаваць гэта рабіць
- Пасьля 5 лістапада 2020 году Лукашэнка ня мае легітымнасьці
Крук
- Я ня бачу, каб нешта істотна зьмянілася, каб прымусіць Лукашэнку тэрмінова прадаваць буйныя прадпрыемствы
- Сытуацыя цяпер неспрыяльная, але нельга сказаць, што тэрмінова патрэбныя некалькі мільярдаў даляраў
- Яны не пашкодзілі, але пільнай патрэбы няма, ёсьць яшчэ ЗВР
- Цяпер рынкавы кошт «Беларуськалію» — ня больш як 2,5 мільярда даляраў
- Так што продаж гэтага прадпрыемства ніякіх праблемаў не вырашае
- Камэрцыйным прадпрыемствам прасьцей знайсьці грошы на рэфінансаваньне сваіх даўгоў, чым дзяржаве
- Асаблівасьць эканамічнага становішча — надзвычайная нявызначанасьць, ніколі не было так шмат сцэнараў, па якіх можа пайсьці далейшае разьвіцьцё эканамічнай сытуацыі
- Цяпер адбываецца апэрацыя па ратаваньні БМЗ
- Галоўнае пытаньне 2021 году — ці ўдасца ўтрымаць дзяржаўны сэктар, ці змогуць прадпрыемствы гэтага сэктару выплачваць свае крэдыты
- Калі санкцыі адносна расейскіх пакупнікоў беларускіх актываў ЗША і ўвядуць, то толькі ў межах шырэйшага пакету санкцыяў адносна Расеі