Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крымінальную справу па масавых беспарадках у Пінску ў жніўні 2020 году перадалі ў суд


Пратэсты ў Пінску 9 жніўня 2020 году
Пратэсты ў Пінску 9 жніўня 2020 году

Пракуратура Берасьцейскай вобласьці накіравала ў суд крымінальную справу па масавых беспарадках у Пінску пасьля выбараў. У ёй 10 фігурантаў, але вядзецца пошук іншых удзельнікаў.

Пра накіраваньне справы ў суд паведаміла Генпракуратура. Ва ўчыненьні злачынстваў падазраюць 10 чалавек ва ўзросьце ад 17 да 44 гадоў. Ім інкрымінавалі ўдзел у масавых беспарадках, які вынікае зь непасрэднага гвалту з асобы, пагромах і зьнішчэньні маёмасьці.

Падзеі адбыліся 9 жніўня 2020 году каля будынку Пінскага райвыканкаму.

«Учынілі пагромы, нанесьлі супрацоўнікам міліцыі ўдары рукамі, нагамі і рознымі прадметамі — дошкамі, палкамі, вулічнымі скрынямі, фрагмэнтамі тратуарнай пліткі і бэтонных парапэтных плітаў, бутэлькамі, камянямі, мэталічнымі вырабамі і арматурай. Пасьля чаго наўмысна зьнішчылі і пашкодзілі транспартныя сродкі і іншую маёмасьць, якія належалі міліцыі, фізычным і юрыдычным асобам», — заявілі ў Генпракуратуры.

Абвінавачаньне сьцьвярджае, што 7 міліцыянтам прычынілі менш цяжкія цялесныя пашкоджаньні, 6 — лёгкія, якія пацягнулі за сабой кароткачасовы разлад здароўя. Яшчэ 42 міліцыянты зазналі лёгкія цялесныя пашкоджаньні, якія не пацягнулі за сабой кароткачасовага разладу здароўя, а 54 — пабоі.

Матэрыяльную шкоду ацанілі ў Br24 тыс.

«У якасьці меры стрыманьня да дзевяці абвінавачаных ужыта заключэньне пад варту, да аднаго — хатні арышт. Ва ўсіх розны ўзровень адукацыі і рознае сацыяльнае становішча. Двое зь іх маюць непагашаную судзімасьць, трое раней прыцягваліся да крымінальнай адказнасьці, аднак на момант супрацьпраўных дзеяньняў судзімасьці пагасілі», — расказалі ў пракуратуры.

Таксама адзначаецца, што сілавікі яшчэ спрабуюць выявіць асобы некалькіх іншых удзельнікаў пратэстаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG