Саўка:
С пракурорам пракурор
Начынае разгавор:
Грышка:
Трэба сьцяг забараніць
Саўка:
Нам па прозьбе групы ліц.
Грышка:
Быў дзяржаўны, праўда, ён.
Саўка:
А вот будзе запрашчон.
Патаму што група ліц
Нам прыслала этат ліст.
Разам:
Бел-чырвона-белы экстрэмісцкі сьцяг,
Экстрэмісцкі сьцяг,
Экстрэмісцкі сьцяг
Забаронім лёгка, толькі так,
Лёгка, толькі так,
Лёгка, толькі так.
Грышка:
На пэтыцыі пляваць!
Трэба сьцяг забараняць.
Саўка:
Пракуроры ўсё ўсягда
Запрашчаюць, гаспада.
Грышка:
Толькі што там за вакном —
Саўка:
Шум і гам, і гвалт, і гром.
Грышка:
Гвалт і гром, і шум, і гам?
Саўка:
Нада ногі дзелаць нам!
Шмат людзей:
Бел-чырвона-белы наш сапраўдны сьцяг,
Наш сапраўдны сьцяг,
Наш сапраўдны сьцяг
Назаўсёды жыцьме ў вяках,
Жыцьме ў вяках,
Жыцьме ў вяках!