Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы прызналі палітзьняволенымі яшчэ 4 чалавек, у тым ліку рабочых БМЗ, агулам такіх ужо 224


Пратэсты ў Менску, 10 жніўня 2020
Пратэсты ў Менску, 10 жніўня 2020

Чатырох новых фігурантаў крымінальных спраў, зьвязаных з пасьлявыбарчымі пратэстамі, праваабаронцы прызналі палітычнымі вязьнямі.

Агулам у беларускіх турмах і сьледчых ізалятарах утрымліваюцца 224 палітычныя зьняволеныя.

У прыватнасьці, агучанае абвінавачваньне па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (групавыя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак) Ганьне Вішняк, а па ч.2 арт. 293 КК (масавыя беспарадкі) — Сяргею Палонісу. Раней суд Жлобінскага раёну асудзіў на пазбаўленьне волі на 2,5 года паводле ч.1 арт. 342 КК супрацоўнікаў БМЗ Яўгена Говара і Аляксандра Баброва.

«У сваёй заяве ад 10 жніўня 2020 году беларуская праваабарончая супольнасьць асудзіла дзеяньні праваахоўных органаў і ўсклала ўсю адказнасьць за тое, што адбылося, на ўлады Рэспублікі Беларусь. Дэманстрантамі не ўчыняліся дзеяньні, якія ахопліваюцца дыспазыцыяй артыкула 293 Крымінальнага кодэксу і могуць кваліфікавацца як масавыя беспарадкі. Удзельнікі пратэстаў не зьдзяйсьнялі падпалаў, пагромаў, не зьнішчалі маёмасьць і не аказвалі збройнага супраціву праваахоўным органам», — гаворыцца ў супольнай заяве.

Праваабаронцы ацэньваюць перасьлед Ганны Вішняк і Сяргея Палоніса, абвінавачаных па ч. 2 арт. 293 КК (масавыя беспарадкі) і па ч. 1 арт. 342 КК (групавыя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак), а таксама асуджаных на 2,5 года пазбаўленьня волі Яўгена Говара і Аляксандра Баброва, як палітычна матываваны ў сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказваньня меркаваньня адносна абвешчаных вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў.

Усе згаданыя асобы прызнаныя палітычнымі зьняволенымі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG