Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар аховы здароўя Беларусі заявіў пра стабілізацыю сытуацыі з каранавірусам


Дзьмітры Піневіч
Дзьмітры Піневіч

Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Беларусі Дзьмітры Піневіч заявіў, што ў Беларусі стабілізавалася сытуацыя з каранавірусам. Пры гэтым статыстыка ягонага ведамства за 3 лютага паказала скачок колькасьці новых выпадкаў.

Пра стабілізацыю Дзьмітры Піневіч сказаў на сустрэчы з кіраўніком Расспажыўнагляду Ганнай Паповай.

«Мы канстатуем стабілізацыю эпідпрацэсу ў Беларусі і Расеі. Зразумела, што Беларусь значна меншая краіна, але ва ўсіх рэгіёнах краіны працэс паказвае меншую інтэнсіўнасьць».

Паводле Піневіча, 3 лютага на сустрэчы ў беларускім урадзе абмяркоўвалася ўзаемадзеяньне з Расеяй у пляне вакцын супраць каранавірусу, і Расея перадала Беларусі вакцыну «ЭпиВакКорона», а таксама новую тэст-сыстэму для выяўленьня COVID-19.

«ЭпиВакКорона» — другая расейская вакцына пасьля Sputnik V, прынятая беларускім Мінздароўя. Вакцын з заходняй Эўропы ў Беларусь не завозілі.

Раней прэс-служба Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што бальніцы краіны паступова вяртаюцца да звыклага рэжыму працы, бо маштабы «распаўсюджваньня каранавіруснай інфэкцыі зьмяншаюцца». Але сёньня ж афіцыйная статыстыка Мінздароўя паведаміла пра рэзкае павышэньне колькасьці новых выпадкаў за суткі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG