Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне абяцаюць да канца лета завяршыць вакцынацыю ад COVID-19


Ангела Мэркель
Ангела Мэркель

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель пацьвердзіла, што да канца лета ўлады змогуць забясьпечыць вакцынай супраць каранавірусу ўсё дарослае насельніцтва краіны.

Мэркель заявіла пра гэта ў гутарцы з журналістамі пасьля сустрэчы з кіраўнікамі нямецкіх зямель, прадстаўнікамі фармацэўтычных кампаній і Эўрапейскай камісіі. Частка пытаньняў была зьвязаная са скаргамі ў адрас ураду Нямеччыны на павольныя тэмпы вакцынацыі. Як сказала Ангела Мэркель, для гэтага ёсьць важкія прычыны.

Мэркель заклікала патрываць і падкрэсьліла, што працэс адбору вакцын павінен быць дбайным, каб не падарваць грамадзкага даверу. Яна таксама зазначыла, што прэпараты ўводзяцца паэтапна і што прадпісаныя інтэрвалы паміж іньекцыямі неабходна датрымліваць.

Канцлерка сказала, што абяцаньне завяршыць вакцынацыю ўсіх 73 мільёнаў паўналетніх да канца трэцяга квартала будзе выканана нават у тым выпадку, калі да ўжо ўхваленых у краіне прэпаратаў кампаній BioNTech / Pfizer, Moderna і AstraZeneca не дададуцца іншыя вакцыны, у тым ліку, ад Johnson & Johnson і CereVac. Ніводнай вакцыны ад COVID-19 для дзяцей пакуль не ўхвалена.

Крытыка пааўнальна павольнага працэсу вакцынацыі гучыць у апошні час ня толькі ў адрас Бэрліну, але і ў адрас уладаў іншых краін Эўразьвязу і кіраўніцтва эўрапейскага блёку. Прыкладамі краінаў, дзе працэс ідзе лепш, называюцца Вялікая Брытанія, Ізраіль і Злучаныя Штаты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG