Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кэшбэк зноў не абкладаюць падаткам


А максымальную суму аплаты гатоўкай зьменшылі ўдвая.

Працэнт ад аплаты пакупак карткамі, які банк вяртаў кліенту, зноў не абкладаецца падаткам, калі ён ня большы за 2% ад сумы. Гэта вынікае з указу № 37, апублікаванага 2 лютага.

Так было і да Новага году, але потым дзеяньне папярэдняга ўказу скончылася і на кэшбэк распаўсюдзілася патрабаваньне плаціць падаходны падатак. Новы ўказ уступае ў сілу задняй датай — ён дзейнічае з 1 студзеня 2021 да 1 студзеня 2026 году.

Таксама гэты ўказ удвая зьменшыў максымальную суму, якую можна заплаціць гатоўкай прадпрымальніку ці фізычнай асобе — да 14 500 рублёў (500 базавых).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG