Імаверна, гаворка ідзе пра артыкул 364 Крымінальнага кодэксу. Паводле брата, Дзьмітры быццам бы пакінуў у інтэрнэце допіс з пагрозамі супрацоўнікам міліцыі. «Гэта адбылося на эмоцыях. Ён тэлефанаваў свайму саслужыўцу, і ягоны тата паведаміў, што сын ужо не жыве, і ў ягонай сьмерці вінаватыя супрацоўнікі міліцыі. Ня ведаю, наколькі гэта праўда. Але Дзьмітры недзе пад эмоцыямі і ад хваляваньня пакінуў нейкі допіс», — патлумачыў Аляксандр.
Дзьмітрыя затрымалі 28 студзеня. Спачатку яго зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня, потым перавялі ў сьледчы ізалятар. Тацяна Канеўская — актывістка штабу Сьвятланы Ціханоўскай. Улетку зьбірала подпісы ў падтрымку Сьвятланы, затым праводзіла агітацыйныя пікеты. Цяпер яна сядзіць у сталічным СІЗА на Валадарскага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках.
Канеўскую затрымала міліцыя 10 жніўня, пасьля адміністрацыйнага суду над ёй. Суд адправіў яе справу на дапрацоўку. Жыхарка Гомеля пайшла за рэчамі ў канвойны аўтамабіль і не вярнулася. Яе сыны Аляксандар і Аляксей кінуліся шукаць маці. Яны даведаліся, што Тацьцяна ў ІЧУ, перадалі ёй перадачу і тут жа, на вачах журналістаў, былі затрыманыя невядомымі ў цывільным. Пазьней іх абвінавацілі ў дробным хуліганстве і пакаралі «суткамі».
Увосень Аляксандар Канеўскі быў затрыманы ў межах крымінальнай справы па гвалце ў дачыненьні супрацоўніцы міліцыі. Але пазьней яго адпусьцілі.
У Татьцяны Канеўскай — чацьвёра дзяцей. Аляксандру — 36 гадоў, Аляксею — 31, Дзьмітрыю — 26 і Георгію — 14.