Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тысячы людзей пратэставалі ў Вене супраць карантынных захадаў. Сярод іх і нэанацысты


Чарга да тэставаньня на каранавірус, Вена, сьнежань 2020. Ілюстрацыйнае фота
Чарга да тэставаньня на каранавірус, Вена, сьнежань 2020. Ілюстрацыйнае фота

Нягледзячы на забарону на правядзеньне масавых сходаў, 30 і 31 студзеня каля пяці тысяч чалавек выйшлі на вуліцы Вены з пратэстам супраць урадавых захадаў у барацьбе з пандэміяй.

Як паведамляе «Deutsche Welle», акцыя адбылася, нягледзячы на забарону на любыя масавыя сходы, уведзеную паліцыяй у выходныя дні з прычыны таго, што большасьць удзельнікаў папярэдніх пратэстаў наўмысна не насілі масак і не выконвалі правілаў сацыяльнай дыстанцыі.

Многія дэманстранты адмовіліся ад выкананьня санітарных прадпісаньняў і на гэты раз. Сярод пратэстоўцаў былі прыхільнікі нэанацысцкіх рухаў і асобы, якія наўмысна ладзяць беспарадкі. Пасьля таго, як прысутныя адмовіліся разыходзіцца і замест гэтага накіраваліся маршам у бок аўстрыйскага парлямэнту, паліцыя пачала праводзіць затрыманьні.

Выйсьці на дэманстрацыю 31 студзеня жыхароў Вены заклікала праварадыкальная Аўстрыйская партыя свабоды пасьля таго, як улады адмовілі ёй у праве правесьці ў суботу, 30 студзеня, пратэст супраць забароны на масавыя захады.

У Аўстрыі дзейнічаюць строгія карантынныя меры, накіраваныя на барацьбу з каранавірусам. У краіне зачыненыя школы, трэнажорныя залі, культурныя ўстановы, а таксама большасьць крамаў. Нягледзячы на гэта, 31 студзеня Міністэрства аховы здароўя паведаміла аб 1190 выпадках заражэньня вірусам SARS-CoV-2 за апошні дзень.

У Аўстрыі з пачатку пандэміі заразіліся каранавірусам больш за 410 тысяч чалавек, з дыягназам COVID-19 памёр 7721 пацыент.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG