Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рух Black Lives Matter вылучылі на Нобэлеўскую прэмію міру


Сутыкненьні пратэстоўцаў з руху Black Lives Matter з паліцыяй, Портлэнд, ЗША, 25 ліпеня 2020
Сутыкненьні пратэстоўцаў з руху Black Lives Matter з паліцыяй, Портлэнд, ЗША, 25 ліпеня 2020

Амэрыканскі рух за грамадзянскія правы Black Lives Matter ( «Жыцьці чарнаскурых маюць значэньне», BLM) вылучаны на Нобэлеўскую прэмію міру.

З гэтай ініцыятывай выступіў дэпутат нарвэскага парлямэнту Пэтэр Эйдэ, які прадстаўляе ў стортынгу Сацыялістычную левую партыю. Пра гэта паведамляе «Нямецкая хваля».

Матывуючы сваю прапанову, ён заявіў, што рух зьяўляецца важнай часткай «агульнасусьветнай барацьбы супраць расавай дыскрымінацыі», ён здолеў прыцягнуць на свой бок розныя групы грамадзянаў, а ня толькі чорнаскурых. Рух BLM, на думку Эйдэ, паслужыў сыгналам для іншых краін змагацца з расізмам у сваім грамадзтве.

Рух BLM было створана ў 2013 годзе пасьля таго, як суд у Флярыдзе апраўдаў белага ахоўніка Джорджа Цімэрмана, які застрэліў чарнаскурага падлетка Трэйвана Марціна. У 2020 годзе пратэсты з удзелам актывістаў BLM пасьля забойства паліцэйскімі Джорджа Флойда ў Мінэапалісе распаўсюдзіліся за межы ЗША.

Пратэсты суправаджаліся масавымі беспарадкамі і пагромамі, сутычкамі з супрацоўнікамі праваахоўных органаў на ўсёй тэрыторыі ЗША. Пратэстоўцы зносілі помнікі гістарычным асобам, якія, на іх думку, былі вінаватыя ў расізме і рабстве.

  • Кандыдатаў на Нобэлеўскую прэмію міру могуць вылучаць дэпутаты парлямэнтаў і чальцы ўрадаў розных краінаў сьвету, рэктары і прафэсары ўнівэрсытэтаў, а таксама папярэднія атрымальнікі прэміі і былыя, і дзеючыя чальцы і дарадцы Нобэлеўскага камітэту.
  • Заяўкі прымаюцца да 1 лютага. Затым аргкамітэт прэміі міру назаве кароткі сьпіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду. У 2020 годзе прэміяй была ўганараваная Сусьветная харчовая праграма ААН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG