Старшыня Віцебскага гарвыканкаму Вадзім Заранкін падаў у адстаўку ў сувязі зь пераходам на іншую працу. Пра гэта паведаміў Tut.by з спасылкай на кіраўніка спраў гарвыканкаму Віталя Рудзеню.
У Вадзіма Заранкіна — два сыны: Вадзімір і Філіп. Абодвух затрымлівалі ў Менску пасьля выбараў, Філіпа — у верасьні, Вадзіміра — у кастрычніку. Абодвух суд пакараў арыштам, хоць яны казалі, што ў пратэстах ня ўдзельнічалі. Вадзімір абскарджвае прысуд
Вадзім Заранкін быў кіраўніком Віцебскага гарвыканкаму роўна год. Раней ён узначальваў абласны Камітэт дзяржкантролю. Яму 57 гадоў.