27 студзеня 1945 году савецкія войскі вызвалілі канцэнтрацыйны лягер «Аўшвіц-Біркенаў» у польскім горадзе Асьвенцім. У лягеры заставаліся зьняволеныя, якія не маглі хадзіць самастойна. Нацысты не пасьпелі цалкам зьнішчыць будынкі, газавыя камэры і печы.
«Аўшвіц» быў самым буйным з нацысцкіх лягераў, большасьць яго зьняволеных былі габрэямі. Таму дзень яго вызваленьня — 27 студзеня - адзначаецца як Міжнародны дзень памяці ахвяраў Галакосту.