Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каманды Ціханоўскай, Латушкі, Цапкалы правялі сустрэчу і абмеркавалі «Плян перамогі – 2021»


Марш прыхільнікаў пераменаў у Менску 18 кастрычніка 2020
Марш прыхільнікаў пераменаў у Менску 18 кастрычніка 2020

Раскрываць дэталі пляну штабы дамовіліся паступова.

Офіс Сьвятланы Ціханоўскай, Каардынацыйная рада, Вераніка і Валер Цапкалы, Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва Паўла Латушкі абмеркавалі далейшыя супольныя дзеяньні, якія атрымалі назву «Плян перамогі – 2021». Яны дамовіліся мабілізаваць сілы дзеля:

  • дапамогі людзям, якія пацярпелі ад рэпрэсій;
  • нарошчваньня пратэставай актыўнасьці;
  • эканамічнага і палітычнага ціску на рэжым;
  • падтрымкі мясцовых супольнасьцяў;
  • стварэньня бясьпечных інструмэнтаў для выказваньня голасу большасьці;
  • павелічэньня падтрымкі дэмакратычных сілаў з боку дзяржаўных службоўцаў;
  • вяртаньня законнасьці і пакараньня вінаватых у гвалце.

Раскрываць дэталі пляну штабы дамовіліся паступова. Ужо цяпер арганізацыі рыхтуюць сумесныя лютаўскія кампаніі і падтрымку масавых вулічных акцый вясной.

На наступным тыдні лідэры дэмакратычных сіл арганізуюць прэс-канфэрэнцыю, дзе раскажуць дэталі пляну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG