Такія вынікі апытаньня, праведзенага Кіеўскім міжнародным інстытутам сацыялёгіі — адным з самых аўтарытэтных украінскіх сацыялягічных цэнтраў.
Паводле апытаньня за лідэра партыі «Эўрапейская салідарнасьць», экс-прэзыдэнта Пятро Парашэнку гатовыя прагаласаваць 10.6% рэспандэнтаў, за лідэра партыі «Бацькаўшчына» Юлію Цімашэнку — 8%, за сустаршыню парлямэнцкай фракцыі «Апазыцыйная плятформа — за жыцьцё» Юрыя Бойку — 7.4%.
Апытаньне праводзілася 22 студзеня. Было апытана 1005 чалавек мэтадам тэлефоннага інтэрвію ва ўсіх рэгіёнах Украіны, за выключэньнем Крыму і тэрыторыі Данбасу, якая не кантралюецца Кіевам.
Па выніках аналягічнага апытаньня КМІС, праведзенага з 17 па 23 сьнежня летась, за Зяленскага на прэзыдэнцкіх выбарах былі гатовыя прагаласаваць каля 17% украінцаў.
У красавіку 2019 году Зяленскі стаў прэзыдэнтам, перамогшы ў другім туры выбараў з рэкорднай падтрымкай — 73,2% ад тых, хто ўзяў удзел у галасаваньні (44.8% ад усіх выбарнікаў). Пятра Парашэнку, які займаў пасаду кіраўніка дзяржавы з 2014 году, тады падтрымалі 24,4% (14.9% ад усіх выбарнікаў).