Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У беларускім войску абвясьцілі раптоўную праверку баявой гатоўнасьці


Беларускія вайскоўцы, ілюстрацыйнае фота
Беларускія вайскоўцы, ілюстрацыйнае фота

25 студзеня пачалася раптоўная комплексная праверка баявой і мабілізацыйнай гатоўнасьці Ўзброеных сілаў Беларусі.

Як паведамляе Міністэрства абароны, праверка пачалася на распараджэньне кіраўніка ведамства, кіруе ўсім начальнік Генэральнага штабу.

Некаторыя вайсковыя падразьдзяленьні прыводзяцца ў найвышэйшую ступень боегатоўнасьці, ідзе даўкамплектаваньне адной з частак 120-й мэханізаванай брыгады.

Паведамляецца, што войскі высунуцца на ўсе беларускія палігоны і асобныя ўчасткі мясцовасьці. Вайскоўцам загадана адпрацоўваць баявыя задачы як днём, так і ноччу, фарсаваць водныя перашкоды, дзейнічаць у лясных масівах і населеных пунктах.

На заканчэньне праверкі заплянаваныя кантрольныя заняткі і тактычныя вучэньні з баявой стральбой.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG