Прэзыдэнт Мэксікі Андрэс Мануэль Лопес Абрадор падзяліўся, што захварэў ад каранавіруснай інфэкцыі. Пра гэта ён напісаў у твітэры.
«Са шкадаваньнем паведамляю, што я захварэў на COVID-19. Сымптомы лёгкія, але я ўжо лячуся. Як заўсёды, я настроены аптымістычна. Мы ўсе будзем рухацца наперад», — папісаў ён.
Паводле яго, пакуль яго будзе прадстаўляць кіраўнік МУС Вольга Санчэс Кардэра.
Раней на COVID-19 перахварэлі прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон, прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Барыс Джонсан, прэзыдэнт Бразіліі Жаір Балсанару, прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі і іншыя.
Аляксандар Лукашэнка таксама заяўляў, што ў ліпені мінулага году перахварэў на каранавірус.