Пісьменьніца Ганна Севярынец паведаміла ў фэйсбуку аб затрыманьні 22 студзеня шматдзетнай маці Вольгі Бабровай і заклікала падтрымаць яе сям’ю праз замовы ў іхнай інтэрнэт-краме.
Па словах Севярынец, Баброву папрасілі праехаць дзеля тлумачэньняў у РАУС, а адтуль ужо ня выпусьцілі. Цяпер Вольга ў ізалятары на Акрэсьціна, перадачы не прымаюцца. У Вольгі пяцёра дзяцей, чацьвёра зь іх — непаўналетнія.
Фота Вольгі Бабровай зь яе фэйсбуку
«...нібыта апазналі па фота зь нейкай акцыі. Інфармацыю родным не даюць. У Вольгі і яе мужа — інтэрнэт-крама настольных гульняў. Калі вы хацелі абнавіць парк настолак альбо пачаць гуляць у іх — даю спасылку», — напісала Ганна Севярынец.