23 студзеня ў Беларусі і за мяжой людзі выходзяць на акцыі салідарнасьці з палітычнымі зьняволенымі і ў прыватнасьці зь Ігарам Лосікам, які 40 дзён трымае галадоўку за кратамі. Некаторыя таксама выказваюць салідарнасьць з расейцамі, якія сёньня пратэстуюць супраць зьняволеньня Аляксея Навальнага. Менская міліцыя паведаміла, што затрымалі каля 100 чалавек.