Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя паведаміла аб затрыманьні каля 100 чалавек у Менску, у праваабаронцаў іншая лічба


Акцыя салідарнасьці з палівязьнямі, затрыманьне ў Каменнай Горцы, 23 студзеня 2021 г.
Акцыя салідарнасьці з палівязьнямі, затрыманьне ў Каменнай Горцы, 23 студзеня 2021 г.

Тэлеграм-канал «Милиция Минска» паведаміў, што падчас акцый пратэсту 23 студзеня ў сталіцы Беларусі затрымана каля 100 грамадзян.

«Сёньня на тэрыторыі Менску праходзяць кароткачасовыя несанкцыянаваныя акцыі, удзел у якіх бярэ нешматлікая колькасьць чалавек. Уздоўж дарог выстройваюцца ланцужкі людзей (да 30 чалавек), якія празь некалькі хвілін разыходзяцца. Гэтыя акцыі праводзяцца з мэтай фатаграфаваньня і разьмяшчэньня фатаграфій у розных інтэрнэт-крыніцах і накіраваныя на фармаваньне ў грамадзтва маштабнасьці пратэставага руху», — адзначае згаданы тэлеграм-канал.

Тым часам праваабарончая арганізацыя «Вясна» паведамляе пра 114 чалавек, затрыманых падчас ланцугоў салідарнасьці ў Менску а тэлеграм-канал «Сьпісы затрыманых» — пра 139.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG