Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Празе прайшла акцыя салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі


Прага, Старамесцкая плошча, 23 студзеня 2021 г.
Прага, Старамесцкая плошча, 23 студзеня 2021 г.

На Старамесцкай плошчы ў Празе адбылася акцыя салідарнасьці з палітзьняволенымі ў Беларусі.

Каля сотні праскіх беларусаў сабраліся на Старамесцкай плошчы ў ланцугу салідарнасьці зь Ігарам Лосікам і іншымі палітычнымі вязьнямі. Яны патрабавалі вызваленьня вязьняў і сыходу Аляксандра Лукашэнкі.

Паводле падлікаў праваабаронцаў, станам на 22 студзеня ў Беларусі 194 палітвязьні. У іх ліку – Ігар Лосік, блогер і былы кансультант Радыё Свабода, які ўжо 40 дзён трымае галадоўку на знак пратэсту супраць свайго незаконнага зьняволеньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG