Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі прайшлі акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі і расейскімі пратэстоўцамі

23 студзеня ў Беларусі і за мяжой людзі выйшлі на акцыі салідарнасьці з палітычнымі зьняволенымі і ў прыватнасьці зь Ігарам Лосікам, які 40 дзён трымае галадоўку за кратамі. Некаторыя таксама выказваюць салідарнасьць з расейцамі, якія сёньня пратэстуюць супраць зьняволеньня Аляксея Навальнага.

Калі вы сталі сьведкам падзей, дасылайце вашыя фота і відэа нам у @SvabodaBelarus_Bot.

14:44 23.1.2021

Жыхары Лагойскага тракту, Сельгаспасёлку і раёну «Рыгі» правялі «марш-квэст» у розных частках Менску. Яны падтрымліваюць усіх палітзьняволеных.

14:19 23.1.2021

Некаторыя выказваюць салідарнасьць і з расейскімі пратэстоўцамі

13:37 23.1.2021

У Акадэмію МУС каля плошчы Перамогі заяжджаюць аўтобусы з застаўленымі вокнамі

12:26 23.1.2021

Ланцуг салідарнасьці каля абласной клінічнай бальніцы ў Лясным

11:05 23.1.2021

Калодзішчы-2 выйшлі з самага раньня

10:49 23.1.2021

Курасоўшчына

10:48 23.1.2021

Дваровы марш каля «Кавальскай Слабады»

10:46 23.1.2021

Лошыца, Усход і Вялікі Лес

10:45 23.1.2021

Масюкоўшчына

XS
SM
MD
LG