Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Звыш 300 спартоўцаў просяць генпракурора Расеі не дапусьціць экстрадыцыі Кудзіна ў Беларусь


Аляксей Кудзін
Аляксей Кудзін

Больш за 300 спартоўцаў папрасілі не дапусьціць экстрадыцыі шматразовага чэмпіёну сьвету ў кікбоксінгу і тайскім боксе Аляксея Кудзіна з Расеі ў Беларусь.

Адкрыты ліст, ініцыяваны Беларускім фондам спартовай салідарнасьці і адрасаваны генэральнаму пракурору Расейскай Фэдэрацыі Ігару Краснову, ужо падпісалі трохразовая алімпійская прызэрка, кіраўніца фонду Аляксандра Герасіменя; шматразовы чэмпіён сьвету і Эўропы ў тайскім боксе і кікбоксінгу, вакаліст панк-гурту BRUTTO Віталь Гуркоў; трохразовы чэмпіён сьвету, шматразовы пераможца Кубка сьвету і чэмпіянату Эўропы ў кікбоксінгу і тайскім боксе Сяргей Скіба; баец муай-тай і К-1 Дзьмітры Валент, усяго больш за 300 падпісантаў.

Аляксей Кудзін зьяўляецца заслужаным майстрам спорту Беларусі, чэмпіёнам сьвету ў тайскім боксе сярод аматараў (2006, 2007, 2008 2011, 2014), чэмпіёнам сьвету ў кікбоксінгу сярод аматараў (2007, 2009), чэмпіёнам сьвету ў кікбоксінгу сярод прафэсіяналаў (2007).

Падпісанты адкрытага ліста перакананыя, што ў Беларусі Кудзіну пагражаюць палітычна матываваны крымінальны перасьлед і катаваньні. Яны адзначаюць таксама, што Кудзін зьяўляецца ўзорным праваслаўным хрысьціянінам і добрым сем’янінам: ён выхоўвае трох дзяўчынак ва ўзросьце 3, 7, 11 гадоў і двух хлопчыкаў — 9 і 17 гадоў, прычым трое з гэтых дзяцей прыёмныя.

Беларускі фонд спартовай салідарнасьці адзначае, што будзе дамагацца забароны на экстрадыцыю спартоўца ў Беларусь і прыкладзе да гэтага ўсе магчымыя намаганьні і рэсурсы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG