У судзе Менскага раённага суду 21 студзеня разгледзелі справу Сяргея Мельянца: яго судзілі паводле арт. 23.34 КаАП («Парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў») за бел-чывона-белае жалюзі на бальконе.
Да матэрыялаў справы быў прыкладзены адказ Менскага гарвыканкаму на прадмет расфарбоўкі жалюзі, у якім дзяржаўны орган патлумачыў, што балькон і лёджыя не зьяўляюцца грамадзкім месцам, таму ніякіх дазволаў не патрабуецца.
Але судзьдзя Віктар Шаўцоў палічыў іначай. Ён прызнаў Сяргея Мельянца вінаватым і прысудзіў яму штраф 870 беларускіх рублёў, піша тэлеграм-канал «Вясна назірае».