Адмысловы прадстаўнік Эўразьвязу па правах чалавека Іман Гілмар заклікае афіцыйны Менск вызваліць палітвязьня Ігара Лосіка, які ўжо 35 дзён галадае за кратамі, пратэстуючы супраць свайго ўтрыманьня за кратамі з чэрвеня 2020 году.
Пра гэта паведамляе «Эўрапейскае радыё для Беларусі».
Гілмар патрабуе таксама вызваліць і ўсіх палітвязьняў, якіх у нашай краіне налічваецца ўжо 187. Пра гэта адмысловы ЭЗ напісаў у сваім Твітэры.
У панядзелак ён па відэасувязі абмеркаваў сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі са Сьвятланай Ціханоўскай і яе памочнікамі і дарадцамі. Ціханоўская распавяла пра кансультанта Радыё Свабода, адміністратара тэлеграм-канала «Беларусь головного мозга» Ігара Лосіка, які даўно галадае і «можа памерці — марудзіць нельга».