Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яўдаху і Янушкевіча вызвалілі пасьля допыту, зь іх узялі падпіску аб неразгалошваньні


Андрэй Янушкевіч, Андрэй Яўдаха
Андрэй Янушкевіч, Андрэй Яўдаха

«Дома, але пад падпіскай», — напісаў Яўдаха на сваёй старонцы ў Фэйсбуку каля 17.45.

Раніцай сёньня Яўдаха пасьпеў паведаміць, што ў дамафон яго кватэры пазванілі міліцыянты. Пасьля гэтага ён перастаў выходзіць на сувязь.

Саюз беларускіх пісьменьнікаў на сваім сайце са спасылкай на сяброў Яўдахі паведаміў, што яго затрымалі і павезьлі ў ДФР КДК. У кватэры забралі тэлефон, ноўтбук і шэраг кніг.

Сёньня ж фінансавая міліцыя забрала на допыт заснавальніка прыватнага выдавецтва «Янушкевіч» Андрэя Янушкевіча. Яго таксама пазьней вызвалілі пад падпіску аб неразгалошваньні.

Беларускі ПЭН-цэнтар на сваёй старонцы ў Фэйсбуку паведамляў, што ў памяшканьні выдавецтва быў ператрус, забралі стацыянарны кампутар і ноўтбукі.

Напярэдадні ў Менску затрымлівалі дырэктара прыватнага выдавецтва «Кнігазбор» Генадзя Вінярскага і дызайнэра Анатоля Лазара.

Справу адносна Вінярскага вядзе аддзел па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, справу Лазара — фінансавая міліцыя. У абодвух канфіскавалі тэхніку. Увечары 13 студзеня пасьля допыту іх адпусьцілі на волю пад падпіску аб неразгалошваньні матэрыялаў крымінальных спраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG