Раніцай у Менску затрымалі і адвезьлі ў фінансавую міліцыю Анатоля Лазара, вядомага як Wiecier Mechaniczny, — вядомага дызайнэра, аўтара культурных праектаў, сузаснавальніка TuzinFM, паведамляе тэлеграм-канал BY_culture.
Напярэдадні Лазар скончыў працу над дызайнам кнігі «НЕрасстраляныя» пра забітых савецкімі карнікамі беларускіх паэтаў. Мастака забралі ў фінансавую міліцыю разам з кампутарам. Ягонай жонцы сказалі, што будуць правяраць, «ці заплаціў ён падаткі».
Удзень стала вядома, што супрацоўнікі Аддзелу па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі (АБЭЗ) прыйшлі да Генадзя Вінярскага з выдавецтва «Кнігазбор». Забралі кампутар і тэлефон, самога Вінярскага павезьлі ў міліцыю.