Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць выпадкаў COVID-19 у сьвеце перавысіла 90 мільёнаў


Ілюстрацыйны здымак
Ілюстрацыйны здымак

Колькасьць зафіксаваных выпадкаў каранавіруснай інфэкцыі ў сьвеце з пачатку пандэміі перавысіла 90 мільёнаў. Памерлі за гэты час амаль два мільёны чалавек.

На першым месцы ў колькасьці захварэлых знаходзяцца Злучаныя Штаты — тут заразіліся больш за 22 мільёны чалавек. На другім месцы знаходзіцца Бразылія, дзе COVID-19 з пачатку пандэміі выявілі ў 8 мільёнаў чалавек. На трэцім месцы — Расея. Там захварэлі больш за 3 мільёны чалавек.

Каранавірус новага тыпу пачаў распаўсюджвацца ў канцы 2019 году ў Кітаі. Эпіцэнтрам распаўсюджваньня стаў горад Ухань. Паводле афіцыйнай вэрсіі, успышка хваробы пачалася на мясцовым рынку, дзе гандлявалі кажанамі, якія пераносяць каранавірус. Існуе і гіпотэза аб лябараторным паходжаньні хваробы. Ва Ўхані разьмешчаны адзін з найбуйнейшых у сьвеце цэнтраў па дасьледаваньні каранавірусаў.

14 студзеня ў Кітай прыбудзе група экспэртаў Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя (САЗ) для вывучэньня паходжаньня COVID-19. У яе ўвойдуць прадстаўнікі розных краін, у тым ліку Вялікай Брытаніі, Нямеччыны і Расеі. Раней САЗ паведамляла, што на пачатку студзеня Кітай не дазволіў уехаць яе супрацоўнікам — чальцам камісіі па вывучэньні паходжаньня каранавірусу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG