Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельскую настаўніцу, затрыманую за карагод у лесе, не адпусьцілі з турмы


Вечарам 9 студзеня скончылася 72-гадзіннае затрыманьне гомельскай настаўніцы. Яе схапіла міліцыя вечарам 6 студзеня, калі жыхарка Гомля ішла ў царкву на Раство. Але з ізалятару часовага затрыманьня настаўніца ня выйшла.

«Яна перазатрыманая за аналягічнае правапарушэньне», – паведаміў сваякам дзяжурны ў ІЧУ.

За якое менавіта правапарушэньне затрыманая і «перазатрыманая» настаўніца – ён адмовіўся сказаць. Днём сваякі прывозілі для настаўніцы перадачу. Яе адмовіліся прыняць з той нагоды, што вечарам яе вызваляць.

Вечарам 6 студзеня 57-гадовую настаўніцу затрымалі зь невядомай дагэтуль прычыны. «Магчыма, яна ўдзельнічала ў навагоднім карагодзе ў лесе, удзельнікаў якога цяпер ловіць па Гомлі міліцыя. Іншых прычын мы ня бачым», – казалі сябры настаўніцы.

25 сьнежня жыхары Гомля зладзілі ў лесе навагодні пікнік. Яны прыбралі ялінку, палілі вогнішча, смажылі сала і вадзілі карагод. На ялінцы былі аркушы з надпісамі «Пацук, уцякай!» і «Новы год без пацука». Некаторыя з удзельнікаў трымалі бел-чырвона-белыя сьцягі.

Відэа з карагоду зьявілася ў тэлеграм-каналах.

5 студзеня міліцыя затрымала адну з удзельніц карагоду, затым – яшчэ адну, 59-гадовую пэнсіянэрку Алу. Яе абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу. Так міліцыя і суд расцанілі карагод у лесе вакол ялінкі.

Міліцыя напісала ў пратаколе, што пэнсіянэрка «у лясным масіве каля вёскі Новая Бухалаўка прыняла актыўны ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу без дазволу гарвыканкаму».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG