Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ДТЗ пад Бранскам пацярпелі сем грамадзян Беларусі. Мікрааўтобус з пасажырамі ехаў у бок Бранску


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сем чалавек шпіталізавалі пасьля зьезду ў кювэт мікрааўтобуса зь Беларусі, паведамілі ТАСС у суботу ў Выганіцкай цэнтральнай раённай бальніцы (Бранская вобласьць).

«Імі займаюцца супрацоўнікі мэдыцыны катастрофаў, якія прыехалі з Бранску. У шпіталь паступіла сем чалавек, адзін зь іх на нагах. Пацярпелыя — маладыя мужчыны», — растлумачылі ў бальніцы.

Раней у прэс-службе Управы МУС Расеі па Бранскай вобласьці паведамлялася пра шэсьць пацярпелых. Як удакладнілі ТАСС ва ўправе, усяго ў момант ДТЗ у машыне было 16 чалавек, усе грамадзяне Беларусі. Паводле папярэдніх дадзеных, прычынай аварыі стала неадпаведнасьць абранай хуткасьці умовам руху, кіроўца не пацярпеў. Рух на трасе ня абцяжараны.

«Паводле папярэдніх дадзеных, шэсьць чалавек пацярпелі ў выніку перакуленьня ў кювэт мікрааўтобуса Mercedes-Benz Sprinter, які ехаў у бок Бранску з боку Беларусі», — удакладнілі ў паліцыі.

ДТЗ адбылося на 43-м кілямэтры трасы «Бранск — Навазыбкаў». Паводле дадзеных рэгіянальнага цэнтру гідраметэаралёгіі і маніторынгу навакольнага асяродзьдзя, 9 студзеня ў Бранску назіраецца галалёдзіца, невялікі сьнег.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG