Сусьветная арганізацыя здароўя выдала дазвол на экстранае прымяненьне вакцыны кампаній Pfizer і BioNTech для змаганьня з COVID-19.
Прэпарат адпавядае крытэрам бясьпекі і эфэктыўнасьці, а перавагі яго выкарыстаньня перавышаюць патэнцыйныя рызыкі, заявілі ў САЗ.
САЗ выдае экстраны дазвол неабходным для барацьбы з эпідэміямі прэпаратам, вынікі дасьледаваньняў якіх пакуль недаступныя. Пасьля гэтага краіны могуць паскорыць унутраныя працэсы ліцэнзаваньня і ААН можа пачаць закупку вакцыны.
У Беларусі 29 сьнежня пачалі прышчапляць расейскай вакцынай «Спутник V». Яна знаходзіцца ў сьпісе вакцынаў-кандыдатаў САЗ.