Пра гэта паведамляе ВВС. Сёньня афіцыйныя асобы Індыі заявілі, што шэсьць чалавек, якія вярнуліся з Вялікай Брытаніі, утрымліваюцца ў ізаляцыі.
Экспэрты лічаць, што новы варыянт значна лягчэй распаўсюджваецца, чым папярэднія штамы, але не абавязкова больш небясьпечны.
Індыя зь яе больш чым 10 мільёнамі пацьверджаных выпадкаў захворваньня займае другое месца ў сьвеце пасьля ЗША ў колькасьці тых, хто захварэў на COVID-19.
Новы штам можа «выклікаць хаос» і «вывесьці нашу сыстэму аховы здароўя з-пад кантролю», – заявіў раней ВВС доктар А Фатахудзін, экспэрт у інтэнсіўнай тэрапіі, які вылечыў сотні пацыентаў з COVID -19.
ВВС зьвяртае ўвагу на тры ўласьцівасьці новага варыянту вірусу:
- Ён хутка замяняе іншыя вэрсіі вірусу.
- У ім ёсьць мутацыі, якія ўплываюць на часткі вірусу, якія, магчыма, маюць важнае значэньне.
- Лябараторныя дасьледаваньні пацьвердзілі, што некаторыя з гэтых мутацый павялічваюць здольнасьць вірусу інфікаваць клеткі.
Экспэрты кажуць, што вядучыя вакцыны, распрацаваныя ў апошнія месяцы, павінны працаваць супраць гэтай вэрсіі вірусу.