Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Пайшоў карміць качак». У Менску затрымалі дзіцячага пісьменьніка


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Учора ў Менску затрымалі знакамітага дзіцячага пісьменьніка Ўладзімера Ягоўдзіка. Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміў мастак Павал Татарнікаў.

«Учора, 27 сьнежня, недзе паміж 16.15 і 17.15 у раёне вул. Лесі Ўкраінкі (Вясьнянка) — Пераможцаў — набярэжная Сьвіслачы, у тым раёне парку. Ён пайшоў з хаты з батонам пад пахаю, па сваёй звычцы карміць качак на рэчку. Можа хто быў сьведкам. Гэтую ноч Уладзімер Іванавіч быў у Цэнтральным РУУС, сёньня нібы прызначаны суд па скайпе. Артыкул абвінавачаньня і абставіны невядомыя», — напісаў Павал Татарнікаў.

Паводле тэлеграм-каналу валянтэраў @spiski_okrestina, суд над Уладзімерам Ягоўдзікам прызначаны на 28 сьнежня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску. Яго абвінавачваюць паводле двух артыкулаў: 17.1 («Дробнае хуліганства») і 23.34 КаАП («Парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў»).

Увечары Павал Татарнікаў паведаміў, што Ўладзімера Ягоўдзіка па выніках суду аштрафавалі на 810 беларускіх рублёў і вызвалілі.

Уладзімер Ягоўдзік — беларускі празаік, драматург. Ляўрэат Літаратурнай прэміі Янкі Маўра (1994). У 2018 годзе быў прызнаны самым чытэльным дзіцячым пісьменьнікам Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG