Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нядзельныя дваровыя пратэсты, пікет у Гомлі, 27 сьнежня.
Нядзельныя дваровыя пратэсты, пікет у Гомлі, 27 сьнежня.

Нядзельныя маршы пачаліся яшчэ дасьвецьцем. Што адбываецца ў Беларусі на 141-ы дзень пратэстаў

У Беларусі праходзяць нядзельныя маршы пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў. Свабода вядзе онлайн-рэпартаж пра падзеі.

Калі нешта адбываецца каля вас, дасылайце нам фота і відэа на @SvabodaBelarus_Bot.

12:54 27.12.2020

У Менску аб'ядналіся дзьве калёны пратэстоўцаў

Сустрэча здарылася ў раёне станцыі мэтро «Пушкінская». Непадалёк адсюль 10 жніўня забілі Аляксандра Тарайкоўскага, а ўлады разбурылі ягоны мэмарыял, зроблены людзьмі.

12:56 27.12.2020

Марш пратэсту ў менскім мікрараёне Зялёны луг


12:58 27.12.2020

Шэсьце з нацыянальнымі сьцягамі ў Масюкоўшчыне

13:12 27.12.2020

Удзельнікі акцыі пратэсту ў Ждановічах дайшлі да дома Латушкі

Экс-міністар і амбасадар Павал Латушка, які падтрымаў пратэсты, цяпер знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі. Супраць яго завялі крымінальную справу.

13:13 27.12.2020

Пікет у Лідзе

13:17 27.12.2020

Ранішнія маршы ў менскіх мікрараёнах Курасоўшына і Чыжоўка

13:30 27.12.2020

Акцыя пратэсту жыхароў Лагойскага тракту ў Менску

13:34 27.12.2020

Пікет у Крупіцы пад Менскам

13:38 27.12.2020

«​У год Быка без Пацука!» ​Расьцяжка ў Менску

13:45 27.12.2020

Танцавальнае шоў у нацыянальных колерах у Сёмкаве пад Менскам

13:47 27.12.2020

Акцыя пратэсту ў гандлёвым цэнтры «Экспабел»​ на поўначы Менску

14:01 27.12.2020

У Берасьці ў 11 раз затрымалі 63-гадовую Алену Гнаўк

Алена Гнаўк, Берасьце.
Алена Гнаўк, Берасьце.

Затрыманьне адбылося на вуліцы Савецкай, са спасылкай на відавочцаў паведамляе мясцовы сайт «Бінокль». Там падлічылі, што гэта яе 11-е затрыманьне.

14:05 27.12.2020

Сілавікі затрымалі дваіх на вуліцы Цікоцкага ў Менску

На відэа бачна, што чалавек распрануты.

14:22 27.12.2020

Дзённы марш у менскай Серабранцы

14:25 27.12.2020

У Гомлі «партызанская акцыя»

Некаторыя людзі гуляюць па Савецкай у «вопратцы палітычных колераў». Іншыя – раздаюць жыхарам Гомля значкі «23.34». Туды-сюды езьдзяць белыя і сінія «бусы» з АМАП. Пра затрыманьні пакуль не вядома.

Маладыя людзі апрануліся ў касьцюмы «чартоўкі» і быка – сымбаля надыходзячага 2021 году, і гуляюць пад кантролем міліцыі па вуліцы Савецкай.

14:26 27.12.2020

Марш пратэсту ў менскім мікрараёне Ўручча

14:32 27.12.2020

Марш пратэсту ў менскай Серабранцы. Сьведкі паведамляюць пра затрыманых

15:01 27.12.2020

Вершнік у цэнтры Менска на белым кані з чырвонай папонай

15:03 27.12.2020

Акцыя жыхароў менскага раёну «Рыга-Бангалор»

15:04 27.12.2020

Пікет у Кобрыні

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG