Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Загадчык Салігорскай станцыі хуткай дапамогі і мэдсястра шпіталю МУС памерлі ад каранавірусу


Экіпаж хуткай дапамогі падчас пандэміі. Ілюстратыўнае фота.
Экіпаж хуткай дапамогі падчас пандэміі. Ілюстратыўнае фота.

Мэдыкі Анатоль Трухан і Тацяна Ендэладзэ памерлі ад каранавірусу. Сёлета яны працавалі з хворымі на COVID-19.

У Салігорску адбываецца разьвітаньне з загадчыкам Станцыі хуткай дапамогі. Анатоль Трухан памёр 25 сьнежня ад каранавірусу.

Каранавірусная інфэкцыя стала прычынай сьмерці мэдсястры хірургічнага аддзяленьня шпіталю МУС у Менску Тацяны Ендэладзэ. Разьвітаньне адбылося 25 сьнежня. Больш за 3 месяцы яна непасрэдна працавала з хворымі на COVID-19, паведаміў тэлеграм-канал «Белые халаты. News».

Паводле афіцыйных зводак Мінздароўя, ад каранавірусу сёлета памерлі 1376 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG