15 сьнежня Сэнат Кангрэсу ЗША зацьвердзіў кандыдатуру Джулі Фішэр (Julie Fisher) на пасаду кіраўніка дыпляматычнага прадстаўніцтва ў Менску. Пакуль невядома, калі дыпляматка можа адправіцца ў Менск.
- Джулі Фішэр — кар’ерная дыпляматка.
- Да прызначэньня ў Беларуст займала пасаду намесьніцы памочніка дзяржсакратара ЗША ў пытаньнях Заходняй Эўропы і Эўрапейскага Зьвязу.
- Раней яна была часовай паверанай у справах у амбасадзе ЗША ў Расеі, намесьніцай кіраўніка місіі ЗША ў NATO, намесьніцай дырэктара офісу генэральнага сакратара NATO, дарадцай у палітычных і эканамічных справах у амбасадзе ЗША ў Грузіі, а таксама займала адміністрацыйныя пасады ў Дзяржаўным дэпартамэнце ЗША.
- Фішэр атрымала ступень бакаляўра ва Ўнівэрсытэце Паўночнай Караліны і ступень магістра ў Прынстанскім унівэрсытэце. Яна валодае расейскай, францускай і грузінскай мовамі.
Ад 2008 году амбасада ЗША ў Беларусі працавала ў скарочаным складзе на чале не з амбасадарам, а з павераным. Узровень дыпляматычных стасункаў быў паніжаны на патрабаваньне афіцыйнага Менску.