Эўрапейская паліцэйская арганізацыя Эўрапол паведаміла, што раскрыла маштабную схему па нелегальным гандлі цыгарэтамі.
Цыгарэты траплялі на чорны рынак Эўразьвязу і Вялікай Брытаніі кантрабандай — у выніку краіны гублялі мільёны эўра падаткаў.
Эўрапол паведамляе пра такія вынікі апэрацыі, праведзенай з 2 па 13 лістапада:
- Затрымана 17 падазраваных.
- Канфіскаваныя 67 мільёнаў цыгарэт і 2,6 тоны тытуню агульным коштам амаль 36 мільёнаў эўра. 88% канфіскаваных цыгарэт было выраблена ў Беларусі.
- У Літве было канфіскавана 28,75 млн цыгарэт, у Вялікай Брытаніі — 9 млн, у Польшчы — 6 млн, у Ірляндыі — 3,5 млн, у Румыніі — 2,2 млн, у Латвіі — 740 тысяч, у Швэцыі — 500 тысяч, у Харватыі — 150 тысяч.
- Канфіскавалі 10 аўтамабіляў, якія выкарыстоўваліся для кантрабанды.