Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ адзін шахтар далучыўся да страйку на «Беларуськаліі»


Акцыя пратэсту і страйк у Салігорску, на «Беларуськаліі», 17 жніўня.
Акцыя пратэсту і страйк у Салігорску, на «Беларуськаліі», 17 жніўня.

Да нацыянальнага страйку з патрабаваньнем адстаўкі Лукашэнкі, спыненьня гвалту і правядзеньня новых свабодных выбараў далучыўся горны майстар Аляксей Гірас.

Пра гэта інфармуе страйкам «Беларуськалія», які публікуе ягоную заяву.

Страйкуюць 107 чалавек, і далучаюцца новыя

Паводле зьвестак страйкаму «Беларуськалію», на сёньня ў забастоўцы бяруць удзел больш за 100 работнікаў прадпрыемства. Таксама да шахтароў далучыліся 10 супрацаўнікаў іншых прадпрыемстваў Салігорску. Амаль штодня новыя людзі прыносяць заявы аб далучэньні да страйку ў офіс Незалежнага прафсаюзу гарнякоў, расказаў раней Свабодзе адзін зь лідэраў страйку Юры Корзун.

Якую дапамогу атрымліваюць страйкоўцы?

Юры Корзун згадаў пра дапамогу ад фонду Ву_Нelp, які папаўняецца ў асноўным дзякуючы беларусаў, якія жывуць і працуюць за мяжой. Але наколькі хопіць гэтай дапамогі, кажа Юры Корзун, ніхто ня ведае. Усіх навічкоў папярэджваюць, што гарантыяў фінансавай дапамогі на час страйку ніхто не дае. Але гэта не спыняе пратэстоўцаў.

«Пакуль хтосьці атрымлівае фінансавую дапамогу, хтосьці трымаецца за свае сродкі. Вось як я, які адпрацаваў на „Беларуськаліі“ 20 гадоў і маю ашчаджэньні. Для ўсіх ёсьць прадуктовыя наборы, іх можна атрымаць раз на два тыдні, гэта таксама вельмі дапамагае. Але наколькі хопіць рэсурсаў у тых, хто дапамагае страйкамаўцам, — мы ня ведаем і шчыра пра гэта гаворым. І ўсё ж людзей гэта не спыняе: хто вырашыў страйкаваць, не адступае», — сказаў Юры Корзун.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG