Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акадэмія мастацтваў звольніла дваіх супрацоўнікаў – удзельнікаў агульнанацыянальнага страйку


Пратэст перад Акадэміяй мастацтваў у Менску. Кастрычнік 2020
Пратэст перад Акадэміяй мастацтваў у Менску. Кастрычнік 2020

Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў звольніла Аляксея Стрэльнікава і Натальлю Ляванаву. Раней яны заявілі пра немагчымасьць дамовіцца з адміністрацыяй ВНУ.

Тэатразнаўца і выкладчык БДАМ Аляксей Стрэльнікаў яшчэ 19 лістапада заявіў кіраўніцтву пра далучэньне да страйку. Яму не спадабалася, як адміністрацыя рэагуе на сытуацыю ў краіне і размаўляе са сваімі студэнтамі і выкладчыкамі. Напярэдадні Стрэльнікаў прачытаў загад пра сваё звальненьне. Прычына — прагулы.

«Я прыйшоў у Акадэмію ў 2013 годзе і хацеў, каб мае веды былі на карысьць студэнтам і выпускнікам. Я па-ранейшаму ўпэўнены, што ў нас усіх ёсьць будучыня, а ў тых, хто сутаргава займаецца рэпрэсіямі, яе няма».

Таксама бяз працы засталася і супрацоўніца Цэнтру экспэрымэнтальнай рэжысуры пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Натальля Ляванава. Раней яна далучылася да агульнанацыянальнага страйку. Яна паведаміла, што «ня бачыць магчымым» ствараць нешта новае для сябе і іншых, пакуль знаходзіцца ў гэтай структуры. Ляванава напісала , што на гэты момант варыянтаў новай працы ня мае.

Адлічэньні студэнтаў і звальненьні выкладчыкаў таксама былі ў БНТУ, МДЛУ і іншых навучальных установах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG