Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўны інфэкцыяніст Менску расказаў пра зрухі ў назіраньні за хворымі на COVID-19. ВІДЭА


Галоўны інфэкцыяніст Менску Мікіта Салавей
Галоўны інфэкцыяніст Менску Мікіта Салавей

Галоўны інфэкцыяніст Менску Мікіта Салавей расказаў пра мэтады лячэньня COVID-19, фактары рызыкі і жаданую тактыку лекараў у назіраньні за станам пацыентаў.

YouTube-канал «Мэдычная салідарнасьць» выпусьціў новае відэаінтэрвію з удзелам дзіцячага рэаніматоляга Андрэя Вітушкі і госьця каналу — галоўнага інфэкцыяніста Менска, дацэнта кафэдры інфэкцыйных хвароб Мікіты Салаўя.

Гаворка ў відэа ідзе пра сытуацыю з COVID-19 у Беларусі. Андрэй Вітушка абмеркаваў з госьцем актуальныя пытаньні лячэньня, прафіляктыкі і тактыкі ў дачыненьні пацыентаў са станам рознай ступені цяжкасьці.

Мікіта Салавей, у прыватнасьці, пералічыў некалькі прэпаратаў, якія праходзілі праверку на супрацьвірусныя рэакцыі. Таксама Мікіта Салавей расказаў, што палепшыла амбуляторнае назіраньне за пацыентамі, а таксама пра пацыентаў, за якімі ня трэба пільнага назіраньня і шпіталізацыі ў большасьці выпадкаў.

Акрамя таго, галоўны інфэкцыяніст беларускай сталіцы назваў сайт, які ўжо сёньня дапамагае лекарам спраўляцца з рознымі выклікамі, зьвязанымі з пандэміяй — covid19center.by.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG