Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусь цяпер пусьцяць толькі з даведкай пра адсутнасьць COVID-19


Замежным грамадзянам, старэйшым за 6 гадоў, цяпер трэба мець даведку пра адсутнасьць COVID-19, каб трапіць у Беларусь. ПЛР-аналіз трэба зрабіць не пазьней як за тры дні да прыезду.

Новае патрабаваньне не адмяняе 10-дзённай ізаляцыі па прыезьдзе з больш як 140 краін, унесеных у сьпіс Міністэрства аховы здароўя.

Гэтыя захады ня тычыцца транзытных пасажыраў, дыпляматаў, а таксама турыстаў з дамовамі на лячэньне і паляваньне ў Беларусі.

З 1 лістапада ўсе наземныя пункты пропуску на мяжы абмежавалі ўезд іншаземцаў. З 21 сьнежня на іх абмяжуюць і выезд.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG