Гэта пацьвердзіла жонка сьвятара.
Як паведамляе «Радыё Рацыя», ён пасьпеў патэлефанаваць жонцы і паведаміць, што супраць яго распачатая справа паводле артыкула 23.34 КаАП. Паводле інфармацыі «Радыё Рацыя», разам зь ім затрыманы таксама ксёндз Віктар Жук, які 3 сьнежня езьдзіў на суд да ксяндза Вячаслава Барка, абвінавачанага ў прапагандзе нацысцкай сымболікі. У чым вінавацяць затрыманага Віктара Жука, пакуль не вядома.
Аляксей Варанко — адзін з тых, хто падпісаў зварот вернікаў да ўладаў з патрабаваньнямі правесьці новыя прэзыдэнцкія выбары і спыніць гвалт.
Суды над затрыманымі чакаюцца заўтра, але заканадаўства дазваляе трымаць іх за кратамі да суду да 72-х гадзін.