Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баскетбалістка Леўчанка адказала міністру спорту Кавальчуку на словы аб прэстыжы дзяржавы


Алена Леўчанка на «Маршы справядлівасьці». Менск, 20 верасьня.
Алена Леўчанка на «Маршы справядлівасьці». Менск, 20 верасьня.

Славутая беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка абвінаваціла Міністэрства спорту ў тым, што яго цікавяць «мэдалькі і месцы», а не жывыя людзі.

Словы Леўчанкі прыводзіць Беларускі фонд спартовай салідарнасьці. Адказ баскетбалісткі тычыўся заявы міністра спорту Сяргея Кавальчука на дзяржаўных тэлеканалах аб тым, што «спартоўцам трэба думаць пра тое, як падымаць прэстыж нашай дзяржавы на сусьветнай арэне».

Алену Леўчанку выказваньне Кавальчука абурыла:

«Падымаць прэстыж каго? Краіны, якая рэпрэсуе сваіх спартоўцаў?!»

На думку баскетбалісткі, міністру «пляваць на спартоўцаў», бо для яго «важныя толькі мэдалькі і месцы». Таксама Кавальчука, паводле Леўчанкі, цікавіць, каб атлеты «ратоў не раскрывалі і паперкі падпісвалі».

30 верасьня Алену Леўчанку затрымалі ў аэрапорце – яна зьбіралася вылецець на лячэньне і рэабілітацыю ў Грэцыю. Суд Ленінскага раёну арыштаваў яе на 15 сутак паводле арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Леўчанцы ставіўся ў віну ўдзел у двух масавых акцыях у Менску: 23 жніўня на праспэкце Незалежнасьці і 27 верасьня на праспэкце Машэрава. Толькі пасьля адбыцьця арышту Леўчанка здолела паляцець на лячэньне.

Па стане на поўдзень 7 сьнежня зварот прадстаўнікоў спартовай галіны Беларусі з патрабаваньнем адстаўкі Лукашэнкі, новых прэзыдэнцкіх выбараў і вызваленьня ўсіх палітвязьняў падпісалі 1550 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG