Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Акустычныя атакі», ад якіх пацярпелі амэрыканскія дыпляматы, прыпісалі мікрахвалевай энэргіі


Загадкавыя пашкоджаньні галавы, якія атрымалі амэрыканскія дыпляматычныя супрацоўнікі ў Кітаі і на Кубе і якія былі раней апісаныя як «акустычныя атакі», адпавядаюць выкарыстаньню накіраванай мікрахвалевай энэргіі.

Пра гэта гаворыцца ў дакладзе, апублікаваным 5 сьнежня Нацыянальнай акадэміяй навук ЗША, паведамляе CNN. Даклад падрыхтавала група з 19 мэдычных і навуковых экспэртаў на просьбу Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША.

Хоць даклад не сьцьвярджае, што выкарыстаньне накіраванай мікрахвалевай энэргіі ў гэтых выпадках было зроблена сьвядома, у ім гаворыцца, што такія дзеяньні могуць быць выкарыстаны ў небясьпечных і варожых мэтах.

Экспэрты прыйшлі да такой высновы, правёўшы дасьледаваньне мозгу Марка Лэнзі, амэрыканскага дыплямата, які знаходзіўся ў Гуанчжоў у Кітаі ў 2017 годзе, дзе ў яго зьявіліся невытлумачальныя сымптомы, уключаючы галаўны боль, цяжкасьці з чытаньнем, раздражненьне, а таксама праблемы з памяцьцю і сном.

У апошнія тры гады зьяўляліся паведамленьні пра загадкавую немач амэрыканскіх дыпляматаў на Кубе і ў Кітаі, якія гаварылі аб дзіўных гуках высокай частаты, пасьля якіх у іх назіраліся моцныя галаўныя болі, млоснасьць, стомленасьць, галавакружэньне і страта каардынацыі і слыху. Амэрыканскія СМІ гэтыя зьявы прыпісалі тады «акустычным атакам».

У верасьні 2017 году Злучаныя Штаты адклікалі большую частку свайго дыпляматычнага пэрсаналу з Гаваны. Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвінаваціў у нападах кубінскія ўлады і выслаў з Вашынгтону 15 кубінскіх дыпляматаў. Гавана адмаўляе любую датычнасьць да нападаў.

У чэрвені 2018 году ЗША таксама адклікалі некалькі амэрыканцаў з консульства ў кітайскім Гуанчжоў, пасьля таго як у дыпляматаў выявіліся тыя ж самыя сымптомы «акустычнай атакі». Улады Кітаю заяўлялі аб правядзеньні расьсьледаваньня і пра тое, што ня выявілі нічога падазронага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG