Як падлічыла «Эўрарадыё», ёсьць разыходжаньне зь лічбамі папярэдніх сутак.
Ведамства сьцьвярджае, што колькасьць тых, хто акрыяў ад хваробы па стане на 1 сьнежня, складае 115 587 пацыентаў, а за апошнія суткі зь лякарняў выпісалі 893 пацыенты, каму раней паставілі такі дыягназ.
Але 30 лістапада ведамства казала, што агулам паправіўся і быў выпісаны з установаў аховы здароўя 114 341 пацыент. Насамрэч розьніца агульнай колькасьці хворых паміж лічбамі 30 лістапада і 1 сьнежня склала 1246 пацыентаў, а ня 893, як сьцьвярджаецца ў чарговым выпуску статыстыкі ад Міністэрства аховы здароўя.
У статыстыцы, якую падае міністэрства, амаль штодня адзначаецца, што ўсе памерлыя былі «з шэрагам хранічных захворваньняў». Сам COVID-19 прызнаецца чыноўнікамі толькі як вірус, які ўскладняе стан пацыента з хранічнымі хваробамі.