Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Чэхіі: «Мы не павінны легітымізаваць рэпрэсіўны рэжым Лукашэнкі»


Міністар замежных спраў Чэхіі Томаш Пэтршычэк
Міністар замежных спраў Чэхіі Томаш Пэтршычэк

Міністар замежных спраў Чэхіі Томаш Пэтршычэк 2 сьнежня выказаўся супраць таго, каб матчы хакейнага чэмпіянату сьвету ў 2021 годзе адбываліся ў Беларусі.

«Я ўжо зьвярнуў увагу на моцную крытыку з боку Латвіі магчымай арганізацыі сумеснага чэмпіянату ў сувязі з тым, што цяпер адбываецца ў Беларусі, — сказаў Пэтршычэк чэскім журналістам. — Тамтэйшы рэжым працягвае ўжываць рэпрэсіі і гвалт супраць мірных дэманстрантаў. Я не магу ўявіць, каб дэмакратычны сьвет падтрымліваў правядзеньне чэмпіянату сьвету па хакеі ў Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Мая думка адназначная: мы не павінны правядзеньнем гэтага хакейнага чэмпіянату легітымізаваць рэпрэсіўны рэжым кшталту рэжыму Аляксандра Лукашэнкі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG